Былы супрацоўнік банка браў крэдыты на іншых людзей і нёс грошы ў казіно

Былы супрацоўнік банка браў крэдыты на іншых людзей і нёс грошы ў казіно

У Мінску затрымалі былога супрацоўніка банка, які незаконна афармляў крэдыты на іншых асобаў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама,  сума скрадзеных сродкаў дасягае 10 тысяч рублёў.

Выявілася, што зламыснік меў доступ да базы дадзеных з тэлефонамі кліентаў і афармляў на іх крэдыты ў рэжыме анлайн, атрымліваў грошы і затым прайграваў іх у казіно.

На яго завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі