Былы паплечнік Пуціна падаў пазоў да Расіі на $10 млрд

Былы паплечнік Пуціна падаў пазоў да Расіі на $10 млрд

Былы расійскі алігарх і палітык (працяглы час быў сенатарам ад Тувы) 52-гадовы Сяргей Пугачоў падаў у суд у Гаазе пазоў да Расіі на 10 млрд долараў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. Як вядома, Пугачоў знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола, жыве ў Парыжы. Вясной маскоўскі суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні дзеянняў, якія прывялі да банкроцтва Міжнароднага прамысловага банка.

Агенцтва па страхаванні ўкладаў праз лонданскі суд дамаглося, каб па ўсім свеце былі замарожаныя актывы Сяргея Пугачова на суму 2 млрд долараў. Сцвярджалася, што гэтыя грошы былі незаконна выведзеныя з падкантрольнага банка. Цяпер жа Пугачоў, дачакаўшыся зручнага моманту, збіраецца нанесці ўдар у адказ.

Былы алігарх з пачатку 1990-х быў дарадцам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі. У 1999-2000 гадах ён быў адным з кіраўнікоў перадвыбарнага штаба Уладзіміра Пуціна. У вышук Пугачова аб'явілі ў канцы 2013 года.

Фота: Reuters, ria.ru

Былы паплечнік Пуціна падаў пазоў да Расіі на $10 млрд

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі