Былую супрацоўніцу банка падазраюць у крадзяжы грошай

Былую супрацоўніцу банка падазраюць у крадзяжы грошай

Былую супрацоўніцу банка ў Лідзе падазраюць у крадзяжы грошай у калегаў і кліентаў. Следчы камітэт расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў буйным памеры. У 2013-2014 гадах жанчына пазычыла ў дваіх работніц банка 800 долараў і не вярнула іх. Яшчэ двух работніц яна пераканала аформіць на сваё імя крэдыты і перадаць ёй грошы. У выніку зламысніца завалодала 73 млн рублёў. І гэтыя сродкі яна не вярнула.  

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, банк правёў унутраную праверку, пасля якой у следчых з'явіліся падставы падазраваць жанчыну ў крадзяжы 1700 долараў з рахунка аднаго з кліентаў. Гэта ўдалося зрабіць з дапамогай падробленага дакумента.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, вывучаюцца банкаўскія дакументы, праходзяць допыты, у тым ліку і кліентаў. На маёмасць былой работніцы банка агульным коштам больш за 100 млн рублёў наклалі арышт. Прызначаная почырказнаўчая экспертыза.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі