Былой памочніцы Віктара Бабарыкі прад'яўленае абвінавачванне

Галаўны офіс "Белгазпрамбанка" / Еўрарадыё
Галаўны офіс "Белгазпрамбанка" / Еўрарадыё

Алене Карагачовай, якая была памочніцай Віктара Бабарыкі ў яго бытнасць старшынёй праўлення "Белгазпрамбанка", прад'яўлена абвінавачванне. Дэталі невядомыя — адвакат Каргачовой Уладзімір Сазанчук знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

З 1 ліпеня Каргачова знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яе затрымалі на вуліцы, калі яна вярталася дадому з крамы.

У "Белгазпрамбанку" Алена Каргачова прапрацавала больш за 20 гадоў. У 2018 — 2020 гадах была памочніцай Віктара Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі