Вы тут

Былога міліцыянта з Гомеля асудзілі на арышт за "зліў" дадзеных калег

Паводле версіі следства, экс-міліцыянт перадаў дадзеныя 27 калег / gomel.mvd.gov.by, фота носяць ілюстрацыйны характар​

На тры месяцы арышту асудзіў суд Савецкага раёна Гомеля былога міліцыянта Уладзіміра Кашко, паведамляюць праваабаронцы.

Яго абвінавацілі ў "зліве" персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі. Паводле версіі следства, ён перадаў гэтыя дадзеныя адміністратару Telegram-канала.

Абвінавачванне было выстаўленае па новым артыкуле КК РБ-203-1 "Наўмысныя незаконныя збор, прадстаўленне і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і (або) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна". Гэты артыкул з'явілася ў Крымінальным кодэксе паўгода таму.

Былы міліцыянт таксама павінен выплаціць пацярпелым 13 600 рублёў — у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.