Вы тут

Былога інжынера "Атланта" ўжо тройчы судзілі за непадпарадкаванне міліцыі

Чарговую справу Дзяніса Гараймовіча разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска / yandex.ru/maps​

Былога інжынера-канструктара завода "Атлант" Дзяніса Гараймовіча трэці раз арыштавалі за "непадпарадкаванне міліцыі", паведамляюць праваабаронцы.

Яго затрымалі 23 верасня проста на працоўным месцы. Па словах самога Дзяніса, "падчас працы служба бяспекі завода наўпрост перадала яго супрацоўнікам КДБ". Яго павезлі дадому, дзе прайшоў ператрус. У той жа дзень Гараймовіч даведаўся, што звольнены.

На наступны дзень, 24 верасня, адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў "непадпарадкаванні міліцыі". Па словах сведкі-міліцыянта, Дзяніса затрымлівалі "па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах", аднак ён"адмовіўся выходзіць з машыны, упіраўся і хапаў за вопратку". Гараймовіч сказаў, што ўсё было не так: ён добраахвотна зайшоў у будынак РУУС.

Пасля таго, як ён адседзеў першыя 15 сутак, гісторыя паўтарылася. На яго зноў склалі пратакол аб "непадпарадкаванні міліцыі", і суд зноў арыштаваў яго на 15 сутак.

25 кастрычніка адбыўся ўжо трэці суд. І зноў суддзя Вікторыя Шабуня пакарала Гараймовіча арыштам.

Калі гэтыя суд і арышт будуць апошнімі, то агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.