Бяляцкі: Улады праводзяць маштабную кампанію дыскрэдытацыі праваабаронцаў

Беларускія ўлады праводзяць маштабную кампанію па дыскрэдытацыі працы праваабаронцаў у краіне і аказваюць на іх мэтанакіраваны ціск. Такую заяву ў інтэрв'ю БелаПАН зрабіў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца заклікаў беларускія ўлады выконваць палажэнні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, якую яны падпісалі 10 гадоў таму.

Паводле словаў Алеся Бяляцкага, увага міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі не слабее, а ўраду нагадваюць пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. "Калі Беларусь хоча наладзіць сувязі з Еўрасаюзам, то ведае, як гэтага дасягнуць", - сказаў Бяляцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі