Бялкоўскі: Тэракт не мог рыхтавацца за межамі Беларусі

На думку Бялкоўскага, тэракт не паўплывае на адносіны паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі. Бо канфлікт паміж імі невырашальны і мае фундаментальны характар. Вырашыцца ён можа толькі пасля змены ўлады ў адной ці ў абедзвюх сталіцах, адзначае палітолаг.

У сувязі з гэтым, мяркуе эксперт, выдача расійскага крэдыту для Беларусі не будзе ніяк паскарацца:

Бялкоўскі: “У расійскіх лідараў пытанні бізнэсу знаходзяцца не ў тым жа паўшар'і, што пытанні чалавечых узаемаадносінаў. Расія можа пайсці на гуманітарную дапамогу, на супрацу з МНС, проста на нейкія гарантыі. Але пытанне крэдыту не можа быць паскорана, бо ён звязанны з пытаннямі прыватызацыі ў Беларусі, і толькі з імі”.

Гэтаксама, кажа Бялкоўскі, пасля выбуху не палепшацца і адносіны Беларусі з Еўропай. Нават калі зняць з пасады кагосьці з найбольш адыёзных сілавікоў.

Бялкоўскі: “Для Еўропы ніякіх асобных сілавікоў не існуе – ні адзін прадстаўнік КДБ, ні іншы іх не хвалюе. Хвалюе ўсіх пазіцыя асабіста Лукашэнкі. І пагаршэнне адносінаў паміж Беларуссю і Еўропай пасля падзеяў 19 снежня звязана менавіта з тым, што Лукашэнка сам перакрэсліў свае ўласныя намаганні, намаганні некалькіх гадоў па паляпшэнні адносінаў з Захадам сваёй празмерна жорсткай пазіцыяй у дачыненні да канкурэнтных кандыдатаў у прэзідэнты і разгонам людзей”.

Крытычна ацаніў эксперт заяву Жырыноўскага, што мінскі тэракт планаваўся ў Расіі. На яго думку, ні Захад, ні Усход не маюць матываў, каб ладзіць тэракт у Беларусі.

Бялкоўскі: “Гэта нерэальна. Я думаю, што беларускія спецслужбы нашмат больш эфектыўныя і менш карумпаваныя, чым расійскія. Я б звярнуў увагу на тое, што тэракт пераключае ўвагу людзей з эканамічнага крызісу, які хапае Беларусь за горла, на праблему бяспекі, у якой Лукашэнка можа быць больш эфектыўным, чым у рашэнні эканамічных пытанняў”.

Бялкоўскі мяркуе, што наступствам тэракту можа стаць згуртаванне насельніцтва вакол кіраўніцтва краіны. Так гэта было, напрыклад, у Расіі на пачатку мінулага дзесяцігоддзя. Калі Лукашэнка зойме цвёрдую і граматную пазіцыю ў дачыненні да тэракту, то ён можа павысіць свой аўтарытэт нягледзячы на эканамічны крызіс, заяўляе палітолаг.

І ўдзел, напрыклад, ізраільскіх спецыялістаў у расследаванні ў гэтым істотна дапаможа

Бялкоўскі: “Ход вельмі граматны, бо ён дазволіць легалізаваць правільную версію дзякуючы прызнаным спецыялістам у галіне міжнароднага тэрарызму”.

На думку Бялкоўскага, гэта сведчыць, што беларуская ўлада цалкам мабілізаваная.

Фота: gzt.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі