Бундэстаг прагаласаваў за пастаўкі цяжкіх узбраенняў Украіне

Бундэстаг прагаласаваў за пастаўкі цяжкіх узбраенняў Украіне

Бундэстаг прагаласаваў за тое, каб Германія паставіла цяжкія ўзбраенні Украіне. За гэта выказалася пераважная большасць дэпутатаў нямецкага парламента, паведамляюць нямецкія СМІ.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра зенітную самаходную ўстаноўку "Гепард", якая можа паражаць паветраныя цэлі на вышыні да 3 км. 

Раней Германія пастаўляла Украіне процітанкавую зброю, гранаты, беспілотнікі, сродкі абароны і боепрыпасы з прамысловых запасаў. Самым цяжкім узбраеннем дагэтуль былі 12 мінамётаў з далёкасцю стральбы 7 кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі