Букмекеры перакананыя ў перамозе “Порту” над БАТЭ

Матч групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і "Порту" пройдзе ў аўторак, 25 лістапада на “Барысаў-Арэне” (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 19.55).

Букмекеры шансаў беларусаў амаль не пакідаюць. Кантора Bwin мае наступныя каэфіцыенты: перамога БАТЭ — 5.75, нічыя — 3,9, перамога “Порту” — 1.57.


Беларускі “Алімп” на перамогу БАТЭ ставіць яшчэ менш — каэфіцыент 6,5, нічыя — 3,8, перамога “Порту” — 1,5


У “Марафона” каэфіцыенты такія: перамога БАТЭ — 7.2, нічыя — 4,25, перамога “Порту” — 1,55.

Нагадаем, у верасні БАТЭ разгромна прайграў “Порту” у гасцях з лікам 0:6. У выпадку нічыйнага выніку дома барысаўчане захаваюць нядрэнныя шансы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Апошні матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў сёлета БАТЭ правядзе на выездзе ў Більбао, дзе згуляе з “Атлетыкам”.

Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі