Вы тут

"Будзе цікава": у Гродне прадставілі новага епіскапа Антонія

Епіскап Антоній / "Курьер. Инфо"

13 чэрвеня ў Гродне прадставілі новага епіскапа Антонія, піша @belsat. Ён узначаліў Гродзенскую і Ваўкавыскую епархіі замест аріепіскапа Арцемія — адпраўленага ў адстаўку нібыта па стане здароўя.

За парадкам падчас службы ў Свята-Пакроўскім саборы сачыў былы міністр унутраных спраў Юрый Караеў і людзі ў цывільным. А службу праводзіў мітрапаліт Веніямін. Падчас службы ён казаў аб адзінстве царквы і маліўся, каб у Беларусі не было расколу.

"Галоўнае цяпер — служыць Богу", — сказаў Веніямін. А епіскап Антоній ў вітальным слове заявіў, што "будзе няпроста, але цікава".

Пра адстаўку архіепіскапа Арцемія стала вядома 9 чэрвеня. Такое рашэнне прыняў сінод Рускай праваслаўнай царквы. Уладыка Арцемій — адзін з нямногіх іерархаў БПЦ, які адкрыта выказваюць сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Падчас жнівеньскіх пратэстаў ён рэзка асудзіў гвалт сілавікоў супраць мірных грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.