Будуць судзіць 46-гадовага мужчыну, які паведаміў у КДБ пра ўдар па Беларусі

Пракуратура Брэсцкай вобласці паведамляе, што будуць судзіць 46-гадовага мужчыну, які ў траўні 2022 года паведаміў у КДБ пра запланаваны ўдар высокадакладнай зброяй па пэўных аб'ектах у Беларусі. Адбыцца гэта мусіла праз чатыры дні — 9 траўня. Як вядома, на нашу краіну ў той дзень ніхто не нападаў. У выніку мужчыну абвінавацілі ў "заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы". Ён тэлефанаваў у дзяржбяспеку з стацыянарнага тэлефона, таму знайсці яго было не складана. Падчас той размовы з супрацоўнікам КДБ мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Абвінавачны — жыхар Баранавіцкага раёна. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Мужчыне пагражае штраф ці арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў ці пазбаўленне волі — да 5 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.