Брытні Спірс закахалася ў свой будучы альбом

Таксама спявачка распавяла, што яна абсалютна закаханая ў яго. Пост Брытні з’явіўся ў мінулы чацвер – дзень, калі выканаўцы стукнула 29 гадоў.

Пра альбом пакуль вядома толькі тое, што яго прадзюсуюць Лукаш Готвальд, ён жа - доктар Люк і Макс Марцін, а таксама, што новы альбом будзе працягам апошняга стварэння спявачкі - пласцінкі “Circus”, датаванай 2008 годам.

Нагадаем, за выпускам “Цырка” Брытні рушыла ў вельмі паспяховае турнэ, ды і сам альбом разышоўся колькасцю 4 мільёны копій па ўсім свеце. Ці будзе новы, “больш электроны”, па прызнанні доктара Люка, альбом такім жа паспяховым, пакажа час. Дарэчы, назва яго пакуль не паведамляецца.

Фота: www.synews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі