Брытанская рада па кіно замовіла фільм пра Джона Ленана

Прадзюсар фільма «Кантроль» пра вакаліста Joy Division Ена Керціса Майкл Грынхей пачынае працаваць над здымкамі новага байопіка, гэтым разам пра легендарнага «бітла» Джона Ленана. Грынхей прызнаецца, што не планаваў здымаць новы фільм, тым больш музычны, так хутка, аднак да яго з такой просьбай звярнулася Брытанская рада па кіно, якая прапанавала фінансаваць здымкі.

Асновай фільма пад працоўнай назвай «Nowhere Boy» будзе кніга «Imagine This: Growing Up With My Brother John Lennon», якая была напісаная зводнай сястрой Ленана Джуліяй Бэйрд.

У біяграфіі апісваецца дзяцінства Джона, праведзенае ў Ліверпулі. Майкл Грынхей распавёў, што на яго думку «дзіцячыя гады Ленана, якія апісваюцца ў кнізе Джуліі, паўплывалі на выхаванне яго музычнага таленту. У гэтай гісторыі відавочная драма, а таму праблемаў, каб адразу ж пачаць працаваць над фільмам, няма. Без гэтай гісторыі мы б ніколі не пачулі The Beatles, толькі паспрабуйце сабе такое ўявіць?».

Фота: news.bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі