Брытанцы не ведаюць гісторыі Калядаў, але любяць легенду пра св. Мікалая

Бальшыня брытанцаў не ведае гісторыі Калядаў і Божага Нараджэння. Гэта вынікае з даследання арганізацыі Theos.  27% дарослых брытанцаў не ведаюць, дзе нарадзіўся Ісус, кожны чацвёрты
не ведае, што добрую вестку Марыі прынёс анёл, а тры чвэрці не ведаюць,
што бацькі ўцяклі з дзіцёнкам Ісусам у Егіпет.

Гэта вынік аддзялення
рэлігіі ад школы. Брытанцы больш любяць легенду пра святога Мікалая і
ягоных аленяў і эльфаў.


РИА «Новости»