БРСМ лабіруе свае фірмы праз Мінгарвыканкам?

Гарадскія ўлады Мінска "парэкамендавалі" усім работнікам сферы паслуг і гандлю Мінску ўпрыгожыць лацканы сваіх пінжакоў "георгіеўскімі" стужачкамі або чырвона-зялёнымі банцікамі на перыяд з 25 чэрвеня па 3 ліпеня. Адпаведнае вуснае распараджэнне ўжо атрымалі кіраўнікі прыватных і дзяржаўных структур. Так рэалізуецца акцыя БРСМ "Я памятаю, я ганаруся". Мінгарвыканкам у сваёй тэлефанаграме зазначыў, што замовы на стужкі трэба зрабіць з 15 па 25 чэрвеня. А таксама даў нумары тэлефонаў фірмы "Антэйстыль", якая рэалізуе гэты від тавару. Як высветліла інтэрнэт-газета "Салiдарнасць", гэтаму прадпрыемству мінскія чыноўнікі даручылі адмыслова да свята падрыхтаваць партыю "георгіеўскіх" стужак і чырвона-зялёных банцікаў.

Іх кошт — ад 400 рублёў да 3 тысяч беларускіх рублёў, паведамілі на прадпрыемстве. Колькасць замоўленых адзінак там пакуль не ведаюць, бо прыёмам замоваў займаюцца некалькі чалавек.

Дарэчы, адзначае "Салідарнасць", георгіеўская стужка — гэта замежны знак. Яна з'явілася ў 1769 годзе ў Расійскай імперыі. Жоўты колер сімвалізуе карону, а чорны – двухгаловага арла. У бальшавіцкай Расіі георгіеўскія стужкі доўгі час не выкарыстоўваліся. Але ў 1943 годзе быў заснаваны Ордэн Славы, да якога прыкладалася жоўта-чорная стужка.

Акцыя "Георгіеўская стужка" стартавала ў Расіі ўвесну 2005 года. Праз 4 гады яе падхапіў у Беларусі праўладны саюз моладзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі