Брастаўчанін ехаў з Польшчы на машыне з поўным бензабакам мяса

Жыхар Брэсцкага раёна, вяртаючыся з Польшчы, вырашыў зарабіць на нелегальным тавары. Мужчына праходзіў афармленне на ўезд ўвечары 28 лістапада ў пункце пропуску “Дамачава”. Пры праверцы яго аўтамабіля Audi памежны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні ў бензабаку аўтамабіля замест паліва знайшоў 52 кілаграмы мясных вырабаў.

У выніку кантрабандыст застаўся і без тавару, і без аўто коштам 35 млн рублёў. Машына арыштаваная да рашэння суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі