Брэсцкую актывістку прымушаюць выйсці з заснавальнікаў НДА “Дзедзіч”

Актывістку дэмакратычнага руху Жану Абрамаву прымушаюць выйсці з заснавальнікаў НДА “Дзедзіч”. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ад маці дзяўчыны, Інгі Ўладзіміраўны. Жана нядаўна нарадзіла дзіця, таму разбірацца са справай даводзіцца ёй. Распавядае Інга Абрамава: “Патэлефанавала загадчыца дзіцячым садом, дзе працуе мая дачка, і пацікавілася, у якую гэта арганізацыю яна ўваходзіць: “Дзедзіч”. Чым гэтая арганізацыя займаецца.

Я спытала, адкуль такая цікаўнасць. Аказваецца, ёй было тэлефанаванне аднекуль, з аблвыканкама, здаецца, з аддзела юстыцыі. Высноваў ніякіх, проста прапанавалі Жане, каб яна выйшла з складу сузаснавальнікаў “Дзедзіча”.

Былі тэлефанаванні і другім чальцам гэтай арганізацыі з такой сама прапановай:адмовіцца ад подпісу. Канешне, Жана не збіраецца ні ад чаго там адмаўляцца. З іншага боку, не хацелася б, каб у загадчыцы былі праблемы”.

Брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб'яднанне Даследча-аналітычны клуб "Дзедзіч" створана ў лістападзе 1999 г. студэнтамі БрДУ. Мэты яго дзейнасці:
- павышэнне грамадзянскай актыўнасці моладзі, узроўня яе прававой культуры, эканамічнай і экалагічнай пісьменнасці;
- садзейнічанне захаванню і развіццю традыцый беларускай культуры і беларускай мовы, павышэнне нацыянальнай самасвядомасці моладзі.

27 лютага 2003 г. Упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістравала Фонд падтрымкі моладзевых ініцыятыў "Дзедзіч".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі