Брэсцкую актывістку Папкову вызвалілі з сутак і зноў павезлі ў вар’ятню

Брэсцкую актывістку Папкову вызвалілі з сутак і зноў павезлі ў вар’ятню

Брэсцкую актывістку "Маладой Беларусі" Наталлю Папкову пасля вызвалення з сутак зноў павезлі ў псіхіятрычны дыспансер, перадае Радыё "Свабода".

Дзяўчына адбывала сямісутачны арышт за "марш недармаедаў", які адбыўся 12 сакавіка. Сёння яна выйшла з ізалятара часовага ўтрымання не адна, а ў суправаджэнні некалькіх міліцыянтаў. Яны пасадзілі яе ў міліцэйскі аўтамабіль. Праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну міліцыянты заявілі, што вязуць Папкову на псіхіятрычнае абследаванне. На думку Вялічкіна, яе хутчэй за ўсё даставяць у псіхіятрычны дыспансер.

На пачатку сакавіка Папкову ўжо вазілі ў псіхдыспансер. Там яна абвясціла галадоўку. Тады дзяўчыну выпусцілі, не назваўшы ні дыягназу, ні прычыны затрымання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі