Вы тут

Брэсцкія журналісты, затрыманыя ў нядзелю, выйшлі на свабоду

Раман Чмель і Максім Хлябец / фота: Аксана Бровач  

Брэсцкія журналісты Раман Чмэль з партала "Бінокль" і  Максім Хлябец з "Брэсцкай газеты", якіх затрымалі падчас нядзельнай акцыі пратэсту, выйшлі на волю, паведамляе TUT.by. Суд перанёс разгляд іх адміністрацыйных спраў: журналістаў вінавяцяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. 

Па справе Максіма Хлябца абвясцілі перапынак да 22 кастрычніка, Рамана Чмеля —  да 23 кастрычніка. З залы суда яны выйшлі на свабоду, бо скончыўся 3-дзённы тэрмін забмежавання волі.

Супрацоўнікі міліцыі  затрымалі журналістаў у Брэсце падчас выконвання імі сваіх прафісійных абавязкаў. 

У той жа дзень у Мінску былі затрыманыя журналісты Арцём Маёраў з газеты “Беларусы і рынак” і аператар “Белсату” Аляксандр Любянчук. На наступны дзень і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за супраціў праваахоўнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.