Брэсцкія памежнікі знайшлі кантрабанду цыгарэт у цыстэрне з воскам

Брэсцкія памежнікі знайшлі кантрабанду цыгарэт у цыстэрне з воскам

Брэсцкія памежнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў цыстэрне з воскам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Брэсцкай памежнай групы.

Выпадак адбыўся 25 снежня. Падчас праверкі грузу, які ішоў у Польшчу, супрацоўнікі мытні знайшлі прыкметы несанкцыянаванага ўскрыцця і паўторнага выкарыстання пломбы на заліўной гарлавіне адной з цыстэрнаў. Гарлавіну адчынілі і на паверхні застылага воску заўважылі частку кардоннай скрыні з цыгарэтамі, абгорнутую цэлафанам. Цыгарэты былі беларускай вытворчасці, з акцызнымі маркамі.

Цыстэрну са знаходкай перадалі супрацоўнікам Брэсцкай мытні для далейшага адабрання кантрабанды.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі