Брэсцкія памежнікі абстралялі кантрабандыстаў мяса (фота)

Кантрабандыстаў вялікай партыі мяса злавілі брэсцкія памежнікі ўначы 28 жніўня. Для таго, каб спыніць зламыснікаў, памежнікі былі вымушаныя ўжыць зброю, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Нарад заўважыў два аўтамабілі, якія рухаліся ад дзяржаўнай мяжы з Украінай углыб беларускай тэрыторыі. Памежнікі пачалі пераследаваць машыны і запатрабавалі спыніцца. Аднак кіроўцы праігнаравалі патрабаванне і паспрабавалі ўцячы.

Пасля гэтага памежнікі абстралялі аўтамабілі і прабілі колы. Толькі так удалося спыніць два аўтамабілі Мitsubishi. Кіравалі імі, як выявілася, два жыхары Маларыты. У аўтамабілях былі 44 тушы буйной рагатай жывёлы.

Яны дастаўленыя ў аддзел памежнай службы "Маларыта" для далейшага разгляду.