Брэсцкіх студэнтаў падазраюць у крадзяжы $47 тысяч у замежнікаў (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, 22-гадовыя студэнты пагадзіліся на прапанову нейкіх знаёмых замаўляць тавары ў беларускіх інтэрнэт-крамах. Пры гэтым яны ведалі, што для аплаты будуць выкарыстоўвацца скрадзеныя рэквізіты банкаўскіх пластыкавых картак.



Хлопцы куплялі кампутарную тэхніку, прадукты харчавання, GPS-навігатары. Калі яны адчулі, што на іх след выйшлі праваахоўнікі, пачалі хавацца. Брэсцкіх студэнтаў затрымалі ў Польшчы. Акружны суд Любліна прыняў рашэнне аб экстрадыцыі іх у Беларусь.



За "крадзеж з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі" зламыснікам пагражае ад 3 да 15 гадоў зняволення. Крымінальную справу перадалі ў Генпракуратуру для накіравання ў суд.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі