Брэсцкага апазіцыянера Дз.Турчаняка дапыталі ў сувязі з выбухам у Мінску

Брэсцкі актывіст апазіцыі Дзяніс Турчаняк 12 ліпеня быў дапытаны міліцыяй у сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў Мінску.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, у гэты дзень прыблізна ў 11.00 на мабільны тэлефон актывісту патэлефанаваў супрацоўнік крымінальнага вышуку і паведаміў, што ён павінен тэрмінова з'явіцца ў аддзел унутраных спраў Маскоўскага раёна Брэста па справе аб выбуху ў сталіцы.

Актывіст адказаў, што не зможа прыйсці адразу, бо яму неабходны час, каб звязацца з адвакатам. На гэта было заяўлена: адвакат дапушчаны не будзе, бо гэта проста гутарка. Размова доўжылася прыкладна 50 хвілін.

У прыватнасці, у Турчаняка пыталіся, дзе ён знаходзіўся, калі ў Мінску адбыўся выбух. Хто можа пацвердзіць, што ў гэты час ён быў у Брэсце, а таксама ці ёсць у яго аўтамашына, ці кіруе ён якім-небудзь транспартным сродкам па дамоўленасці, ці ёсць у яго сваякі, сябры або знаёмыя ў Мінску. Апрача таго, актывісту прапанавалі здаць адпячаткі пальцаў і ўзор ДНК. Ад апошняга ён адмовіўся, як і ад таго, каб быць знятым у міліцыі на фота і відэа.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі