Брэсцкае "Дынама" развіталася з Садоўскім, якім Шпілеўскі замяняў Мілеўскага

Брэсцкае "Дынама" развіталася з Садоўскім, якім Шпілеўскі замяняў Мілеўскага

Брэсцкае "Дынама" развіталася з Багданам Садоўскім. Кантракт з 19-гадовым паўабаронцам скасаваны па пагадненні бакоў, інфармуе дынамаўская прэс-служба.

Садоўскі быў у складзе "Дынама" з лета мінулага года. У асноўны склад яго пачаў уводзіць толькі галоўны трэнер Аляксей Шпілеўскі. Ён яго выпусціў у важным хатнім матчы з салігорскім "Шахцёрам" замест Арцёма Мілеўскага, дынамаўцы прайгралі. Таксама Багдан Садоўскі гуляў у матчы з "Прамянём" (нічыя 1:1) і з "Клецкам" (гэты кубкавы паядынак удалося выйграць толькі па пенальці).

Цяпер у брэсцкім "Дынама" няма ні Мілеўскага, ні Шпілеўскага, ні Садоўскага.

Брэсцкае "Дынама" развіталася з Садоўскім, якім Шпілеўскі замяняў Мілеўскага
Фота: dynamo-brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі