Браўн, Абама і Сарказі святкуюць 65-годдзе высадкі дэсанту ў Нармандыі

Прэзідэнты ЗША і Францыі Барак Абама і Нікаля Сарказі, а таксама прынц Чарлз, прэм'ер Брытаніі Гордан Браўн, прэм'ер Канады Стывэн Харпэр удзельнічаюць у святкаванні 65-годдзя высадкі саюзнага дэсанту ў Нармандыі.
Яны адведалі амерыканскія могілкі ў Кальвіль-сюр-Мэр (Colleville-sur-Mer). Нікаля Сарказі уручыў ордэны Лігі Пашаны групе амерыканскіх жаўнераў. Брытанскія, амерыканскія і канадскія ветэраны выказалі жаль з нагоды незапрашэння каралевы Элізабэт ІІ. На святкаванні прысутнічаюць брытанскія ветэраны, якім падчас высадкі было па 20 год. На знак вернасці каралеве яны носяць на грудзях значку з яе выявай.

The Times

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі