Брытанцам паказалі першы фотапартрэт прынца Джорджа (фота)

Фотаздымак быў зроблены некалькі тыдняў таму ў часе наведвання герцагам і герцагіняй Кэмбрыджскімі з сынам выставы “Дзівосныя матылькі” ў лонданскім Музеі гісторыі прыроды.

Яго Каралеўская Высокасць прынц Джордж Аляксандр Луі Кэмбрыджскі нарадзіўся 22 ліпеня 2013 года і з’яўляецца трэцім прэтэндэнтам у чарзе на брытанскі трон услед за сваім дзедам прынцам Чарльзам і бацькам прынцам Уільямам.

У гонар першага дня нараджэння прынца брытанскі каралеўскі манетны двор таксама выпусціў калекцыйную манету вартасцю ў 5 фунтаў стэрлінгаў. Яе наклад складае 7,5 тысяч адзінак, а набыць яе можна будзе за 80 фунтаў стэрлінгаў.

Маленькі прынц стаў першым чальцом каралеўскай сям’і, які мае такі гонар у аднагадовым узросце, паведамляе ВВС.

Аўтар здымка — фатограф агенцтва Press Association Джон Стылвел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі