Брамнік футбольнага мінскага “Дынама” з-за траўмы выбыў да канца сезона
Брамнік футбольнага мінскага “Дынама” з-за траўмы (пералом рабра) выбыў да канца сезона. Яе 25-гадовы Сяргей Ігнатовіч атрымаў у нядаўнім таварыскім матчы зборных Беларусі і Грузіі (паядынак у Кутаісі скончыўся ўнічыю 2:2). Прэс-служба ФК “Дынама-Мінск” жадае Ігнатовічу найхутчэйшага выздараўлення.
Адзначым, што ў чэмпіянаце Беларусі працягваецца барацьба за “золата”, якую вядуць салігорскі “Шахцёр”, БАТЭ і мінскае “Дынама”. Дынамаўцам давядзецца гуляць у двух апошніх турах без асноўнага брамніка.
Сергей #Игнатович35 получил перелом пятого ребра в матче #GEOBLR и, к огромному сожалению, выбывает до конца сезона...
— ФК Динамо Минск (@FC_Dinamo_Minsk) 15 ноября 2017 г.
Желаем здоровья и скорейшего выздоровления нашему голкиперу!#белыяКрылы pic.twitter.com/80BNLepJx5