Вы тут

Брамнік БАТЭ: мой любімы пісьменнік Васіль Быкаў

Сяргей Чэрнік / fcbate.by

Брамнік БАТЭ Сяргей Чэрнік адказаў на пытанні традыцыйнай клубнай анкеты. Ён назваў сваім любімым пісьменнікам Васіля Быкава. Любімая кніга Чэрніка — Біблія. Што да музыкі, то ён назваў украінскі гурт "Акіян Эльзы". Акрамя футбола брамнік любіць хакей і хацеў бы навучыцца гуляць у хакейнай браме (яна, як вядома, нашмат меншая за футбольную). Сяргей Чэрнік пасля беларускай зборнай заўзее за расійскую каманду.

Чэрніку 31 год. Ён гуляў за БАТЭ з 2014 года, сышоў у 2016-м, выступаў за французскі "Нансі". У Барысаў брамнік вярнуўся ў ліпені 2019-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.