Борыс Джонсан заразіўся каранавірусам

Борыс Джонсан заразіўся каранавірусам

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён паведаміў у сваім акаўнце ў Твітары.

Кіраўнік брытанскага ўрада распавёў, што сіпмтомы захворвання з'явіліся ў яго ў апошнія суткі. Ён здаў тэст, які паказаў станоўчы вынік. 

Джонсан заявіў, што цяпер ён самаізаляваўся і будзе працягваць працу праз відэасувязь. "Разам мы пераможам", — напісаў ён.

Раней, як паведамляла Еўрарадыё, каранавірус выявілі ў прынца Чарльза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі