Большасць беларускіх рынкаў працуюць з парушэннямі правілаў гігіены

Большасць правераных у красавіку беларускіх рынкаў працавалі з парушэннямі. Такую заяву загадчыцы аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэлы Скурановіч цытуе БелаПАН.  Было праверана 288 беларускіх рынкаў. 54% аб'ектаў не адпавядаюць вызначаным санітарна-гігіенічным патрабаванням, з іх 70% — нарматывам па санітарна-тэхнічным стане.

Большасць рынкаў, дзе знайшлі парушэнні, знаходзяцца ва ўласнасці Белкаапсоюза, 20% — належаць прыватным уладальнікам, 18% — камунальным і ведамасным службам.

У адказ на гэта начальнік сектара гандлю і рынкаў Белкаапсоюза Святлана Цітова зазначыла, што 38 рынкаў з 185, якія належаць арганізацыі, гэта рынкі выходнага дня. 60 рынкаў маюць меней за 100 месцаў, а некаторыя — меней за 20. Патрабаваць ад рынкаў выходнага дня або, напрыклад, рынка ў горадзе Капыле, дзе ёсць толькі 18 гандлёвых месцаў, наяўнасці аб'ектаў інфраструктуры, немэтазгодна, лічыць С.Цітова. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі