Больш за тысячу ананімных алкаголікаў сабраліся на свой форум у Мінску

Форум ананімных алкаголікаў распачаў сваю працу ў суботу ў Мінску. На яго сабраліся больш за тысячу ананімных алкаголікаў і іх сваякоў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Швецыі і Расіі.  Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам "Я выбраў жыццё". Падчас яго праводзяцца закрытыя і адкрытыя сходы, прысвечаныя праблемам пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці.

Адзначым, што сёлета спаўняецца 18 гадоў з часу стварэння Садружнасці ананімных алкаголікаў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі