Больш хворых, якім патрэбная шпіталізацыя — Піневіч пра трэцюю хвалю COVID

У трэцюю хвалю пацыентам з CОVID часцей патрэбная шпіталізацыя / TUT.BY​
У трэцюю хвалю пацыентам з CОVID часцей патрэбная шпіталізацыя / TUT.BY​

У Беларусі расце колькасць пацыентаў з COVID-19, медыкі гавораць пра трэцюю хвалю. Для яе характэрная большая колькасць пацыентаў, якім патрэбная шпіталізацыя — пацыентаў з сярэдняй і цяжкай формамі працякання захворвання.

Тэмп прыросту такіх пацыентаў гэтым разам вышэйшы, чым тых, хто застаецца на амбулаторным лячэнні, кажа міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, лавінападобнага росту захворвання ў Міністэрстве аховы здароўя пакуль не бачаць.

"Няма пакуль лавінападобнага росту, але нам не вельмі падабаецца апошні метэапрагноз",цытуе Піневіча прэс-служба ведамства.

Міністр асцерагаецца, што з-за дажджоў людзі будуць больш знаходзіцца ў закрытых памяшканнях.  У сувязі з гэтым ён яшчэ раз нагадаў аб неабходнасці захоўваць масачны рэжым і фізічнае дыстанцыяванне.

Між тым, генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэесус у пятніцу заявіў аб тым, што свет, мяркуючы па ўсім, набліжаецца да самага высокага ўзроўню распаўсюджвання каранавіруса за ўвесь час пандэміі, перадае ТАСС. Паводле слоў кіраўніка СААЗ, за апошнія два месяцы назіраецца амаль двухразовы штотыднёвы рост колькасці тых, заразіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі