Bloomberg: Кіпр заблакаваў прыняццё ЕС санкцый супраць афіцыйнага Мінска

Кіпр заблакаваў прыняццё ЕС санкцый супраць афіцыйнага Мінска, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Брусель хацеў адрэагаваць на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне і на жорсткія разгоны мірных акцый пратэсту. Як вядома, для прыняцця санкцый патрэбна згода ўсіх 27 краін Еўрасаюза. Яе дасягнуць пакуль не ўдалося.

Кіпр скарыстаўся сітуацыяй і спрабуе дамагчыся выканання ЕС сваіх даўніх патрабаванняў. Гэтая краіна хоча, каб у "чорны спіс" Еўрасаюза трапілі 7 турэцкіх кампаній, якія здабываюць прыродны газ у "эканамічнай зоне Кіпра" у Міжземным моры.

"Не проста так [міністр замежных спраў Расіі Сяргей] Лаўроў зганяў у Кіпр", — так пракаментаваў гэтую навіну галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.