Блогера MozgON адправілі на 15 сутак за акцыю, якая прайшла ў лютым

Блогера MozgON адправілі на 15 сутак за акцыю, якая прайшла ў лютым

Блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), затрыманага 9 чэрвеня, пасадзілі на 15 сутак арышту. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла яго знаёмая. 

Як распавядала Еўрарадыё, увечары 9 чэрвеня Цыгановіча выцягнулі з уласнай машыны і завезлі у РАУС. 

Высветлілася, што гаворка ідзе аб прысудзе, які блогеру вынеслі завочна ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка. Тады яго судзілі па абвінавачанні ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. 24 лютага ў сваім тэлеграм-канале Цыгановіч заклікаў людзей прыйсці да “Белнафтахіму”, каб абмеркаваць павышэнне коштаў на паліва. У гэтай сустрэчы ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі