Блізнюк датэрмінова скасаваў кантракт з "Франкфуртам" і вярнуўся ў Мінск

Былы нападаючы БАТЭ і гулец зборнай Беларусі Генадзь Блізнюк датэрмінова скасаваў кантракт з нямецкім "Франкфуртам" і вярнуўся на радзіму.
Як распавёў футбаліст у інтэрв’ю газеце “Прэсбол”, прэтэнзій у яго накапілася шмат.

“Галоўнае, што мяне прыгнятала, — каманда гуляе не ў мой футбол. Тут дзейнічае прынцып "бі-бяжы", я ж прывучаны да камбінацыйнага стылю. Не задавальняла і амплуа. Хоць ва "Франкфурце" я і лічыўся адцягненым нападаючым, але фактычна з мяне зрабілі трэцяга апорнага “хава”. На гэтай пазіцыі пачуваўся некамфортна. Усё ж такі маё прызначэнне гуляць наперадзе, працуючы на завяршэнне атак. Былі праблемы і арганізацыйнага плану. У прыватнасці, клуб так і не падаў мне абяцанага рэпетытара па нямецкай. Таму я цалкам залежаў ад перакладчыка, які быў побач далёка не заўсёды... Абмеркаваўшы сітуацыю, і я, і кіраўніцтва ў выніку прышлі да высновы, што для абедзвюх бакоў лепш за ўсё скасаваць кантракт. Гэта і было зроблена па ўзаемнай дамоўленасці 14 траўня”.

Па словах Блізнюка, у яго ёсць варыянты працягу кар'еры ў Нямеччыне і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі