Бізнэсовец Пракапеня паказаў у Фэйсбуку, як "б'е" эканаміста Чалага

Бізнэсовец Пракапеня паказаў у Фэйсбуку, як "б'е" эканаміста Чалага

Неўзабаве карыстальнікі смартфонаў змогуць падчас размовы яшчэ і "біцца" са сваім суразмоўцам. Такі мабільны дадатак анансаваў у сваім акаўнце на Фэйсбуку вядомы беларускі IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня

"Цяпер я ў руках трымаю праграмку, якая дазваляе тэлефанаваць сябру па відэазванку і біцца з ім. Цікавы кейс яе выкарыстання: можна пераключыцца з франтальнай камеры на заднюю (навесці на відэа на экране манітора) — і атрымліваем вясёлыя відзюшкі ў атачы", — піша прадпрымальнік. 

Як варыянт ён прадэманстраваў сваю віртуальную бойку з эканамістам Сяргеем Чалым.

Пракапеня заяўляе, што новая праграма з'явіцца ў анлайн-крамах праз два месяцы. Праўда, з назвай для яе вытворцы пакуль што не вызначыліся.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі