Бізнэсовец пабудаваў пад Мінскам дом, каля якога баяцца жыць суседзі

Бізнэсовец пабудаваў пад Мінскам дом, каля якога баяцца жыць суседзі

Дом, які мінскі бізнэсовец пабудаваў у пасёлку Ратамка, выклікае адмоўную рэакцыю ў суседзяў, піша tut.by. Прычынай стала незвычайнае аздабленне будынка: дом і плот аздабляюць фігуры чарцей, чалавечыя чарапы, рукі. Чарапамі, напрыклад, выкладзены купал альтанкі. 

Жыхарка Ратамкі Марыя Мікалаеўна кажа, што раней ёй дом падабаўся — пакуль на ім не з'явілася такое аздабленне. "Цяпер ўнучку міма не важу. Увечары тут і дарослым страшнавата хадзіць — вунь тыя чэрці на даху, якія меншыя, свецяць у цемры ліхтарыкамі", — распавядае жанчына.

Суседзі кажуць, што гаспадар пачаў будаваць яго гадоў дзесяць таму, потым закінуў, а два гады таму аднавіў працу. Па іх словах, адзін з жыхароў Ратамкі напісаў скаргу ў сельвыканкам на гэты дом. Аднак старшыня сельвыканкаму і яго намеснік нічога зрабіць не змаглі, бо гэта прыватная ўласнасць. 

З самім гаспадаром дома журналістам пагаварыць не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі