Бізнесмена Дзялендзіка вызвалілі ад адказнасці за ДТЗ, у якім загінула жанчына

Бізнесмена Дзялендзіка вызвалілі ад адказнасці за ДТЗ, у якім загінула жанчына

Бізнесмена Уладзіміра Дзялендзіка, заснавальніка "Дарыды", вызвалілі ад адказнасці за ДТЗ, у якім загінула жанчына. Суд Цэнтральнага раёна Мінска амніставаў абвінавачанага ў парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, інфармуе TUT.by. 66-гадовы Дзялендзік цалкам прызнаў сваю віну, ён падтрымлівае адносіны з сям'ёй загінулай, дапамагае ёй фінансава.

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ на скрыжаванні Арлоўскай і Новавіленскай вуліц адбылося раніцай 16 снежня. Jaguar, якім кіраваў Дзялендзік, рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што ехаў з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай. У выніку Volkswagen наехаў на бардзюр, наляцеў на святлафор і перакуліўся. 69-гадовая пасажырка Volkswagen пазней памерла ў лякарні.

Бізнесмена Дзялендзіка вызвалілі ад адказнасці за ДТЗ, у якім загінула жанчына
Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі