Біятланістка Н.Сакалова пакідае Беларусь і вяртаецца ў расійскую зборную

Двухразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне Наталля Сакалова даслала ліст у беларускую федэрацыю біятлона з просьбай дазволіць ёй вярнуцца ў Расію і выступаць за зборную гэтай краіны.
Такое рашэнне спартсменка прыняла па сямейных прычынах. У яе памёр бацька, і маці, якая жыве ў Расіі, засталася адна.

Ад'езд Сакаловай у Расію моцна аслабіць каманду Беларусі напярэдадні зімовага сезону. Сёлета Наталля сярод нашых спартсменак была найлепшай у сусветным рэйтынгу.

“Вечерний Минск”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі