Біятланіст Раман Ялётнаў быў сёмым у мас-старце на этапе Кубка IBU

Біятланіст Раман Ялётнаў быў сёмым у мас-старце на этапе Кубка IBU

У мас-старце на этапе Кубка IBU у нарвежскім Шушане беларускі біятланіст Раман Ялётнаў заняў 7-е месца. Ён саступіў пераможцу 1 хвіліну 24,8 секунды, а таксама зрабіў чатыры промахі.

На першым месцы апынулся расіянін Антон Бабікаў, які прайшоў дыстанцыю за 41 хвіліну 33,6 секунды (1 промах). Другое месца заняў нарвежац Эрлен Б'ентэгаард, які адстаў ад лідара на 23,8 секунды (2 промахі). На трэцюю прыступку п'едэстала падняўся француз Рэмі Бруцье, які саступіў Бабікаву 46,5 секунды (2 промахі).

У першую дзясятку трапіў яшчэ адзін беларус — Іван Тулацін, які заняў у выніковым пратаколе восьмую пазіцыю (+1 хв. 27,7 сек., 2 промахі). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі