Billy’s Band скончыў з “Веснавым алка-джазам” у Мінску (Фота+Відэа)

Піцерскі гурт Billy’s Band скончыў серыю еўрапейскіх канцэртаў “Веснавы алка-джаз” у мінскім клубе Рэактар
Канцэрт адбыўся 16-га сакавіка і быў прысвечаны хуткаму выхаду новага альбома “Блошиный рынок”. Лідэр гурта Білі Новік прызнаўся, што мае своесаблівыя пачуцці да такога кшталту гандлёвых кропак.

Білі Новік: “Кожны твой паход на “блышыны рынак” гэта кожны раз непрадказальны трып. Справа, нават, не ў тых рэчах, што там прадаюцца, а ў іх гісторыі. У нас было жаданне зрабіць націск на пачуцці, эмоцыі і гісторыі, а не на самі рэчы”.



Білі Новік: "Узяць, да прыкладу, капялюшы. Ты набываеш капялюш, у якім калісьці хадзілі іншыя людзі. Ты апранаеш гэты капялюш і напітваешся ўсім тым, што ён памятае пра свайго былога гаспадара. Пагадзіцеся, гэта нейкая містыка, бо ты атрымліваеш новыя думкі, новую энэргію".



Білі таксама прызнаўся што часта наведвае "блышыныя рынкі", і ўсё, што на ім апранута, ён набыў менавіта там




                                             Андрэй "Рыжык" Рэзнікаў


                                                                  Антон Матэзіўс


                                           Андрэй "Рыжык" Рэзнікаў і Міша Жыдкіх



На новым альбоме акрамя песень у звычайным разуменні будзе некалькі гісторый расказаных пад музыку. Білі адкрыў таямніцу стварэння такіх аповедаў, маўляў, гэта толькі на палову імправізацыя:

Білі Новік: "Бывае я што-небудзь убачу, даведаюся, прыгадаю, і разумею што варта пра гэта распавесці. Узнікае жаданне падзяліцца. Таму ў мяне ёсць, так бы мовіць, апорны канспект, а ўсё астатняе залежыць ад сітуацыі"


                "Кажуць, што дзяўчыны лепш забіваюць цвікі"


                                       "А хлопцы лепш забіваюць цвікі ў цемры"

Варта адзначыць, што нягледзячы на немалыя кошты квіткоў, мінскі канцэрт наведала каля тысячы чалавек. І, відаць па ўсім, незадаволеных не засталося. Адзінае што можна было пачуць на выхадзе з клубу, гэта шкадобу, што гралі толькі паўтары гадзіны.











Не гледзячы, на прымеркаванасць канцэрту да выхаду новай кружэлкі, прагучалі ў асноўным старыя кампазіцыі. Лідэр гурта Білі Новік растлумачыў гэта тым, што наведвальнікам заўсёды цікавей слухаць стары матэрыял, бо можна падспяваць. І тут ён не памыліўся, пад канец канцэрту спяваў увесь клуб і яшчэ 15 хвілін пасля сыходу музыкаў са сцэны.











Нагадаем, што новы альбом Billy’s Band “Блошиный рынок” з’явіцца ў музычных крамах на пачатку красавіка, але дакладнай даты пакуль не паведамляецца.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі