«Би-2» выдаюць прамежкавы альбом "Нечетного воина"

Гурт «Би-2» рыхтуе да выхаду новы альбом праекта «Нечетный воин».  Кружэлка, якая на пачатку лістапада будзе выдадзена кампаніяй «Містэрыя гуку», атрымала назву «Нечетный воин 2.5».

«Гэта будзе прамежкавы дыск паміж другім «Няцотным ваяром» і трэцім, які мы таксама абавязкова выдадзім, – таму і нумарацыя такая «2.5», - распавёў карэспандэнту InterMedia Шура Бі-2. – Ён будзе адрознівацца ад папярэдніх пласцінак праекта ў першую чаргу тым, што ў яго ўвайшоў толькі акустычны матэрыял».

Па словах Шуры, гэты альбом быў задуманы яшчэ ў 2008 годзе, калі разгараўся сусветны эканамічны крызіс, таму музыкі паспрабавалі зрабіць працу над праектам максімальна бюджэтнай.

Як і ў ранейшых альбомах « Нечетного воина », аўтарства ўсіх песень належыць Міхасю Карасёву. На новы дыск трапіць 12 кампазіцый, з якіх толькі адна ўжо знаёмая прыхільнікам творчасці «Бі-2» - гэта дуэт Шуры і Юлі Чачэрынай «Падает снег».

Назвы астатніх песень, як і імёны ўдзельнікаў праекта, пакуль трымаюцца ў сакрэце. «Часткова гэта будуць артысты, якія ўжо спявалі з намі ў «Нечетном воине», але будзе і шмат новых музыкаў», - паведаміў Шура.

У падарункавае выданне «Нечетного воина 2.5» у якасці бонуса будзе ўключаны DVD з канцэртам-прэзентацыяй «Няцотнага ваяра-2», які прайшоў 3 сакавіка 2008 года ў тэатры «Школа сучаснай п'есы».

Фота: newsmusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі