Вы тут

БФФ: Матч з Віцебска ў Барысаў перанеслі, бо поле ў кепскім стане пасля маразоў

Гарадскі стадыён у Барысаве / Вікіпедыя

Футбольны матч чэмпіянату краіны "Віцебск" — "Смалявічы" перанеслі з Віцебска ў Барысаў па просьбе гаспадароў, піша прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. 

Раней паведамлялася, быццам прычынай пераносу стала складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў Віцебску: у вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў каранавіруса.

Аднак у федэрацыі футбола патлумачылі, што ўся справа ў кепскім стане стадыёна пасля некалькіх дзён непагадзі. ФК "Віцебск" патлумачыў, што просіць перанесці сустрэчу ў сувязі са "складанымі ўмовамі надвор'я апошніх дзён і мінусавой сярэднясутачнай тэмпературай, праз што стан поля з натуральным пакрыццём выклікае ў прымаючага боку вялікую насцярогу"

Матч пройдзе на гарадскім стадыёне Барысава 5 сакавіка. Пачатак — у 16:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.