Беёнсэ і Lady GaGa атрымалі па тры прэміі MTV Video Music Awards

Беёнсэ Ноўлз атрымала тры ўзнагароды на цырымоніі ўручэння MTV Video Music Awards за 2009 год. На яе рахунку ў тым ліку самая прэстыжная прэмія — у катэгорыі "Кліп года" за відэа на кампазіцыю "Single Ladies (Put a Ring on It)". Таксама тры ўзнагароды, уключаючы "лепшаму маладому выканаўцу", атрымала Lady GaGa.

Абедзве спявачкі намінаваліся ў дзевяці катэгорыях. Брытні Спірс, якая прэтэндавала на перамогу ў сямі намінацыях, атрымала ў выніку толькі адну ўзнагароду — за лепшае поп-відэа.

“Лепшым рок-відэа” прызнаны кліп "21 Guns" гурта Green Day, а Эмінем са сваім кліпам "We Made You" перамог у намінацыі "Лепшае хіп-хоп відэа". Лепшае мужчынскае і жаночае відэа дасталася T.I. з песняй “Live Your Life” і кліпу “You Belong With Me”, спявачкі Тэйлар Свіфт. Урачыстая цырымонія ўручэння MTV Video Music Awards адбылася 13 верасня ў Нью-Ёрку. У пачатку цырымоніі выступілі Мадона і Джанет Джэксан, якія аддалі даніну памяці Майкла Джэксана.

lenta.ru
Фота: examiner.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі