Беспрацоўны жыхар Лепеля быў узброены кулямётам Дзегцярова
![Беспрацоўны жыхар Лепеля быў узброены кулямётам Дзегцярова](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pulemet-degtyareva-rpd-kaaioi-02.jpg.webp?itok=9zaitsCx)
У беспрацоўнага жыхара Лепеля міліцыянеры знайшлі кулямёт Дзегцярова калібра 7,62 мм. Здарылася гэта яшчэ ў снежні 2015 года. Цяпер жа распачата крымінальная справа па артыкуле "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў", інфармуе прэс-служба МУС.
Вядома, што мужчына раней быў асуджаны за крадзеж.