Бенька і Калдун далі дабрачынны канцэрт для жодзінскіх дзетак

На дабрачынным канцэрце ў жодзінскім дзіцячым доме "Серебряная свадьба" адкрыла кабарэ без узроставых абмежаванняў, а Георгі Калдун пад гітарку выклаў дзеткам душу Што габрэі — сквапныя людзі, гэта няпраўда. А дакладней, толькі частка праўды. А яшчэ дакладней, толькі частка габрэяў — сквапныя, але чамусьці па гэтай безумоўнай меншасці мяркуюць пра ўсіх прадстаўнікоў Б-гам абранай нацыі. Вось моладзеваму габрэйскаму аб'яднанню "Гілель" не шкада было арганізаваць і правесці ў жодзінскім дзіцячым доме канцэрт "Серебряной свадьбы" і Георгія Калдуна. А вам слабо?



Натуральна, паглядзець на гасцёў са сталіцы набілася поўная заля. Самыя цікавыя і самыя цікаўныя гледачы — самыя маленькія:







Перад канцэртам валанцёры правялі для дзетак некалькі гульняў. Брудныя такія гульні атрымаліся, скажу я вам:





Для ўзроставай аўдыторыі 5+ Святлана Бень не выступала, бадай што, з часоў, калі разам з гуртом "Нагуаль" ладзіла батлейкі ў мінскіх пазашкольных установах. Тады "Серебряной свадьбы" не было яшчэ і ў праекце... Па дарозе ў Жодзіна музыкі пачалі сумнявацца, ці ёсць у іх увогуле чым парадаваць маленькіх гледачоў. Усё ж такі ў кабарэ не дзіцячы твар...





Але гэта ўсё было толькі какецтва. "Серебряная свадьба" выдатна падрыхтавалася да імпрэзы, прыцягнуўшы ў Жодзіна ледзь не ў два разы больш рэквізіту, чым звычайна. Бенька размаўляла з месяцам і пужала дзетак начнымі спатканнямі з касматымі лялькамі, палівала першыя шэрагі вадой з сабакі Баскервіляў. З бяздоннай валізы на радасць гледачам з'яўляліся ўсё новыя і новыя артэфакты...









Як заўжды, Бенька спявала па-французску. Але ўвесь час перакладала тэксты для шаноўнай публікі.

У нязвыклым для сябе напаўбардаўскім амплуа, з гітарай і губным гармонікам, з'явіўся на сцэне (а дакладней, ля сцэны) Георгі Калдун. Але гэта толькі ў другім аддзяленні канцэрта. Бо ў першым тэлеведучы прадказальна заспяваў некалькі сусветных хітоў і ўласных твораў "пад мінус":





А пасля ўзяў у рукі гітару і раптам ператварыўся ў тонкага лірыка. Невядома чаму, але ў той дзень былому ка-вэ-зэшніку Георгію Калдуну было не да жартаў. Песні ён спяваў кранальныя і вельмі асабістыя:





Ну а пасля музыкаў напаткалі хвіліны славы! Якая, па большай частцы, таксама дасталася Калдуну. Насельніцтву дзіцячага дома ён падаўся больш родным. Нягледзячы на тое, што пад "срэбную" частку канцэрта ўсе файна павесяліліся!




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі