Белы верх, сіні ніз: як і пачым работнікі дзяржТБ будуць апранутыя на Алімпіядзе

Эскіз куртак для работнікаў БТ
Эскіз куртак для работнікаў БТ

Нягледзячы на складаныя адносіны з МАК, Беларусь працягвае рыхтавацца да летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа. Белтэлерадыёкампанія ўжо правяла тэндар на куплю 35 білетаў у Токіа і назад (70 тысяч рублёў). А цяпер тэлевізійнікі шукаюць, хто пашые адзенне для гэтай самай дэлегацыі з 35 чалавек.

З размешчанага на сайце дзяржзакупак тэндара вынікае, што на 35 камплектаў адзення — 26 мужчынскіх і 9 жаночых — БТ плануе выдаткаваць амаль 50 тысяч рублёў. Гэта 1400+ рублёў на кожнага ўдзельніка дэлегацыі Белтэлерадыёкампаніі!

Белый верх, синий низ: как и почём журналисты госТВ будут одеты на Олимпиаде

У спісе 24 найменні: шорты, майкі, курткі, джэмперы, жакеты, касцюмы. Унісекс — толькі кепкі: іх патрабуюць роўна 35, па адной на кожнага ўдзельніка дэлегацыі.

Белый верх, синий низ: как и почём журналисты госТВ будут одеты на Олимпиаде

А вось абутку ў гэтым тэндары няма. Абувацца тэлевізійнікам, якія плануюць паехаць на Алімпіяду, давядзецца самастойна. Ці мы проста яшчэ не знайшлі тэндар на абутак.

Белый верх, синий низ: как и почём журналисты госТВ будут одеты на Олимпиаде

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі