Вы тут

Белую Русь хочуць зрабіць “па-сапраўднаму ўплывовай і запатрабаванай пляцоўкай”

Актывісты Белай Русі / sozh.info

“Белую Русь” хочуць зрабіць “па-сапраўднаму ўплывовай і запатрабаванай пляцоўкай”. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, які лічыць, што да партыі дастаткова даверу і ўплыву, перадае БЕЛТА.

“З майго пункту гледжання, узровень даверу і ўплыву гэтага грамадскага аб'яднання дазваляе сёння “Белай Русі” ставіць задачу па далейшым пашырэнні ролі арганізацыі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, — сказаў Андрэй Кунцэвіч. — Да прыкладу, яна можа і павінна стаць па-сапраўднаму ўплывовай і запатрабаванай пляцоўкай для правядзення грамадскіх абмеркаванняў і экспертыз найбольш актуальных пытанняў, якія сёння хвалююць нашых людзей. “Белую Русь” чуюць і людзі, і ўлады, а значыць, і знайсці разумнае кансалідаванае рашэнне будзе нашмат прасцей”.

Праўладнае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” было створана ў 2007 годзе. У яго ўваходзіць амаль 180 тысяч чалавек. З лютага 2018 года “Белую Русь” узначальвае Генадзь Давыдзька.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.