"Белтэлекам" папярэдзіў абанентаў пра магчымыя збоі ў працы
!["Белтэлекам" папярэдзіў абанентаў пра магчымыя збоі ў працы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000025_967752_big.jpg.webp?itok=6PrFNsOH)
"Белтэлекам" папярэдзіў абанентаў сеткі IMS/NGN горада Мінска і Мінскай вобласці пра магчымыя збоі ў працы. Яны магчымыя 28 сакавіка ад 01.00 да 06.00.
Прэс-служба "Белтэлекама" адзначае, што ў гэты час будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы на абсталяванні згаданай сеткі. Перарыванне сувязі пры карыстанні тэлефонным сервісам магчымае да 30 хвілін.